7 красавіка 2022 года ў групе падоўжанага дня вучняў 1 “Г” класа прайшла гульня “Падарожжа ў свет прыроды”. Мерапрыемства праводзілася з мэтай далучэння дзяцей да беларускай мовы і выхавання павагі да роднага слова.
Дзецi адправiлiся ў займальнае падарожжа ў свет прыроды. Даведаліся, што свет прыроды, у якім мы жывём, надзвычай багаты і разнастайны. На дрэвах, пад кустамі, у траве, у паветры, на зямлі і ў вадзе ходзяць, лётаюць, поўзаюць, плаваюць шматлікія жывыя істоты. Вучні з задавальненнем слухалi вершы, прыказкі, загадкі, спрабавалі чытаць іх на роднай мове, дзялiлiся ўражаннямi. Дзеці зрабілі малюнкі і паўтарылі правілы паводзін у прыродзе.
Гульня была цiкавая i пазнавальная для вучняў. Дзецям вельмi спадабалася.